ДЗЕНЬ ПАЭЗІІ
21 марта 2026
Сёння, 21 сакавіка, у Сусветны дзень паэзіі, літаратурная гасцёўня гімназіі імя Я. Купалы сабрала аматараў прыгожага пісьменства. На сустрэчу быў запрошаны вядомы мазырскі паэт Васіль Андрыеўскі. Ён прэзентаваў свой новы зборнік вершаў "Колкі снег жыцця". Сябар паэта, кампазітар і выканаўца Міхаіл Копач агучыў найбольш вядомыя вершы Васіля Андрыеўскага, пакладзеныя на музыку. Атмасфера сустрэчы закранула сэрцы і вучняў, і настаўнікаў.
Поделиться