Сёння, 21 лютага, у гімназіі імя Я. Купалы ў 15-ты раз прайшлі Купалаўскія чытанні.
21 февраля 2026
У Дзень роднай мовы гімназія ў чарговы раз гасцінна прывітала ўдзельнікаў і гасцей адкрытага конкурсу.
У гэтым годзе ў Купалаўскіх чытаннях прынялі ўдзел больш за 700 вучняў з чатырнаццаці раёнаў Гомельскай вобласці і горада Гомеля, а таксама вучні Сеніцкай сярэдняй школы імя Я.Купалы Мінскага раёна. Больш за 300 удзельнікаў атрымалі ўзнагароды.
Купалаўскія чытанні прыцягваюць увагу моладзі і даюць магчымасць дакрануцца да лепшых здабыткаў нацыянальнай літаратуры і культуры.
Поделиться